Karahod: Galaxy & Simcoe Cryo

Triple Dry Hopped Double New England IPA

На чарговы дзень народзінаў нашых сяброў са SPIN BAR мы вырашылі яшчэ далей выйсці за межы эксперыментаў з IPA у стылі ўсходняга ўзбярэжжа. Разам з хлопцамі мы зварылі падвойны New England IPA з вялікай колькасцю пшанічных і аўсяных шматкоў, ахмялілі яго на ўсіх этапах звышсакавітым аўстралійскім Galaxy ураджаю 2022 году, а таксама ўпершыню выкарысталі цудоўны хмель Simcoe палепшанага фармата Cryo, у працэсе вырабу каторага ашчадна захоўваюцца самыя далікатныя араматычныя кампаненты. Неверагодныя араматы ананасу, сакавітых персікаў і свежага акіянічнага хмелю акуратна падкрэсліваюцца легкімі хваёвымі і цытрусавымі адценнямі, а шчыльнае і мутнае цела стварае пяшчотнае палатно для гэтых выразных смакаў і водараў. З народзінамі!

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Дата выпуска 25.03.2023
ABV 6,8%
OG18°
Горыч40 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак сакавіты, хмелевы

Інгрэдыенты

Хмель Galaxy, Simcoe
Солад Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,34
Колькасць чэкінаў226
Апошні чэкін 13.09.2024
Дата абнаўлення: 24.10.2024

Нядаўнія гатункі