III
3rd anniversary triple new england ipa triple dry hopped with talus & sabro cryo
Лепш позна, чым зусім ніколі. У 2022 годзе мы наўмысна прапусцілі святкаванне трэцяга дня нараджэння нашага бровару. У 2023 годзе мы вырашылі выправіцца, таму выпускаем гатунак у гонар таго самага, згубленага, 3-га дня народзінаў. І гэты гатунак мы вырашылі зрабіць асаблівым – моцным, мутным і сакавітым кактэйлем з яскравымі смакамі свежавыціснутых лаймаў і какосавай вады. Патройны New England IPA, які мы ахмялілі патройнай колькасцю нашых самых любімых дзікіх хмеляў з далёкага штата Нью-Мексіка Talus і Sabro. Sabro, каторы мы выкарысталі гэтым разам, таксама незвычайны – гэта Cryo версія самага смачнага ўраджая гатунку з таго самага 2019 года, калі наш бровар адчыніў вам свае дзверы і сэрца.