Lichamanka: Ahhhroma
Double IPA
Напрыканцы лета ў нашай сталай серыі класічных падвойных West Coast IPA папаўненне — новая «Ліхаманка» з цікавым амерыканскім хмелем Ahhhroma. Гісторыя гэтага гатунку даволі цікавая, бо яго вынаходнікі з Glacier Hops Ranch выпадкова знайшлі гэты гатунак, раней невядомы, сярод іншых у сваёй гаспадарцы, і не ведаюць дакладна, якім чынам ён апынуўся там, дзе яго не павінна было быць. Але вось гэты хмель ужо ў нашым піве, упрыгожвае яго яскравымі араматамі піна-калады, кветкавага нектару і лёгкімі адценнямі сушаных лаймаў. Спадзяемся, і гэты IPA упрыгожыць ваш келіх.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Lichamanka |
| Дата выпуска | 25.08.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19° |
| Горыч | 100 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Ahhhroma |
|---|---|
| Солад | Pilsen |