Abšar: Eclipse & Sabro
White IPA
Не так часта мы выпускаем Абшар на камбінацыі розных гатункаў хмелю, але гэтым разам мы не змаглі стрымацца і дадалі да яскравага аўстралійскага Eclipse наш чароўны Sabro. Спалучэнне дзікага амерыканца і араматнага аўстралійца ператварылі наш падвойны пшанічны IPA ў напой, які вельмі адпавядае набліжэнню зімніх святаў з бадзёрымі водарамі сакавітых мандарынаў, цытрусавай цэдры, ігліцы марознай ялінкі і ледзь заўважных цёплых спецый. Разам з тым, гэта ўсё ж такі IPA, і таму праз шматслойныя дзіўныя смакі лёгка прабіваецца такі знаёмы арамат свежага хмелю. Ці гэта не сапраўдны хмелевы сок?
Характарыстыкі піва
Стыль | Wheat Beer |
---|---|
Серыя | Abšar |
Дата выпуска | 24.11.2023 |
ABV | 6,8% |
OG | 19° |
Горыч | 40 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
---|