Tajfun: Enigma & Simcoe Cryo
Triple Dry Hopped Double New England IPA
Мы падрыхтавалі для вас чарговы хмелевы сок! Падвойны New England IPA «Тайфун» атрымаў патройнае сухое ахмяленне cryo-версіяй Simcoe і аўстралійскім Enigma самага свежага ўраджаю 2023 года. Цікавая камбінацыя гэтых гатункаў стварае кактэйль смакаў паўночнага белага вінаграду, хваёвай гарбаты і летняга напою з лімонаў, парэчак і мяты. Як заўсёды мутны, сакавіты і звышахмеленны «Тайфун» ужо чакае вас!