Pošasć: Sabro
Quadruple IPA
А вось гэта нешта звышмоцнае! Рэдкі госць у спісу нашых навінак, чацвярны IPA «Пошасць» заўсёды здзіўляе і ўражвае. Дадатак вялікай колькасці духмянага хмеля Sabro быццам бы пераносіць нас у бяскрайнія прасторы гарачых пустыняў Нью-Мексіка, а водары сакавітай агавы, чорнага лайму і хвалі горкіх травяных бітэраў цудоўна дапаўняюць усю гэтую неверагодную моц пост-класічнага West Coast IPA.