It’s Five!
TRIPLE DRY HOPPED TRIPLE NEW ENGLAND IPA
Бровар Маланка святкуе пяцігоддзе! І да гэтай святочнай даты мы зварылі асаблівы гатунак. З самых першых нашых варак мы імкнемся наперад, мы заўсёды незадаволеныя, бо магчыма рабіць лепш! І гэты святочны рэліз – яшчэ адзін крок па-за межы. Патройны New England IPA з патройным сухім ахмяленнем (і нашым асабістым рэкордам па колькасці хмелю ў хэйзі IPA), з ужываннем чатырох гатункаў выключных Citra, Simcoe, Talus, Hallertau Blanc і пятым – найсакавітымі канцэнтраванымі грануламі Mosaic Lupomax. Гэта нашае святочнае віно, наш хмелевы эліксір у гонар народзінаў, наш “дзякуй вам!” за гады падтрымкі і павагі. Дзякуй, дзякуй, дзякуй, дзякуй, дзякуй!
Характарыстыкі піва
Стыль | New England IPA |
---|---|
Дата выпуска | 18.05.2024 |
ABV | 6,8% |
OG | 22° |
Горыч | 50 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае, Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
Хмель | Citra, Mosaic, Hallertau Blanc, Simcoe, Talus |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Oats, Wheat, Flaked Wheat |