Bliskavica: Sabro
Double Dry Hopped New England IPA
З новым гатункам у лінейцы Bliskavica мы спалучаем нашыя ўлюбёныя рэчы: IPA у стылі Новай Англіі, падвойнае сухое ахмяленне і фантастычны хмель Sabro. А калі Sabro яшчэ і свежага ўраджаю — гэта ўвогуле цуд! Аксамітны, духмяны, заўсёды мутны IPA з водарамі спелых чорных смуродзінаў, махіта са смуродзінавым лісцем замест мяты і персікавых заходаў спякотнымі летнімі вечарамі. Ride the lightning!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Bliskavica |
| Дата выпуска | 19.07.2024 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Sabro |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |