Mitrenha: Simcoe & Cascade
Double IPA
Першыя падвойныя IPA, якія сціпла з’явіліся ў ЗША ў сярэдзіне 90-х і былі амаль незаўважаныя на працягу наступных дзесяці гадоў, у пачатку 2000-х літаральна перавярнулі індустрыю крафтавага піва. Горкія, моцныя, чыстыя і неверагодна смачныя, яны ператварылі аматараў піва ў сапраўдных хопхэдаў. Нашая чарговая «Мітрэнга» — тыповы падвойны ўэст-коўст з класічным амерыканскім спалучэннем гатункаў хмелю Simcoe і Cascade. Пах хваёвай гарбаты, даўкіх цытрусавых, свежага лісця канопляў, смажанага фундуку і звышвыразная гарката пераносяць у тыя часы, калі піва па-сапраўднаму здзіўляла, а прыемнае пачуцце настальгіі, як заўсёды, выдатна спалучаецца з нашым Double IPA.