Lichamanka: Cascade
Double IPA
Пачынаем тыдзень з нерухомай класікі! Самая старая нашая лінейка Lichamanka папаўняецца гатункам з самым сталым хмелем у крафтавым броварстве — магутным Cascade. Добра вядомая база, збалансаваная гарката, прыемныя водары хваёвага гаю пад пякучым летнім сонцам, духмяных апельсінавых кветак і лаўровага лісця спалучаюцца ў нашым падвойным West Coast IPA, як кавалачкі рознакаляровага шкла ў вітражы, і ствараюць палатно чароўнай прыгажосці.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Lichamanka |
| Дата выпуска | 21.08.2024 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19° |
| Горыч | 70 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Cascade |
|---|---|
| Солад | Pilsen |