Saĺsa: Carolina Reaper
Smoked Tomato Gose With Peppers And Spices
Надышоў сезон збору ўраджаю, і мы пачынаем з перцаў! Наш дарагі сябар, уладар суперхотаў Дзмітрый Герасімаў, падрыхтаваў для нас асаблівы падарунак — найсвяжэйшае пюрэ звышвострых хатніх Carolina Reaper. Увага да дэталяў, адданасць працы і, канешне, вельмі доўгі перыяд гадоўлі зрабілі сваю справу, таму ў нас у руках пекла ў мініяцюры. Гэтым разам мы зрабілі даволі простую базу без празмернасці, каб нішто не перашкаджала вам адчуваць усе адценні вастрыні такіх рэдкіх беларускіх Carolina Reaper. Сцеражыцеся нашага вадкага полымя!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 25.09.2024 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, вяршковы, кіслы, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | перац |