Chaliera: El Dorado
American IPA
Калі сезоны раптоўна змяняюцца, хочацца чагосьці грунтоўнага, пастаяннага, нерухомага. Хай жа цяпер гэтым самым слупам будзе для вас наш надзейны ўэст-коўст «Халера». Горкі, чысты, вільготны смак класічнага IPA гэтым разам прыгожа падкрэслены сакавітым амерыканскім хмелем El Dorado з яго водарамі зялёнага манга і сцюдзёнага восеньскага лісця. І няхай пачакае ўвесь свет!