Zmrok: Kakosavy
Caribbean-style Imperial Stout
Чарговы імперскі стаўт у серыі Zmrok мы вырашылі зрабіць у карыбскім стылі. Спачатку мы зварылі шчыльнае сусла з гіганцкай дозай чорнага соладу, потым замачылі дубовую шчапу ў роме, добра падсмажылі какосавую стружку, і дадалі гэты пірацкі кактэйль на другаснае браджэнне. Какос прыўнёс ванільныя і цукеркавыя адценні ў паху і алеістую структуру, а сумесная праца шчапы, хмелю і чорнага соладу зрабіла піва сухім і горкім — у лепшых традыцыях старой школы імперскіх стаўтаў. Шукайце ў келіху райскую асалоду і кавалкі сапраўднай стружкі.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Zmrok |
Дата выпуска | 03.10.2019 |
ABV | 6,8% |
OG | 23.5° |
Горыч | 70 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Вытрыманае, Абмежаваная партыя |
Смак | смажаны, соладавы, кававы, сухі |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Roasted Barley, Chocolate, Dark Crystal, Melanoidin |
---|---|
Іншыя дадаткі | какос |
Падача
Тэмпература падачы | 14-16° |
---|---|
Тып куфлю | Сніфтэр |
Спалучэнне з ежай | шакаладны торт, марозіва, вытрыманы сыр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
Рэйтынг | 4,09 |
---|---|
Колькасць чэкінаў | 248 |
Апошні чэкін | 26.07.2021 |
Дата абнаўлення: 13.11.2024 |