Popiel: Rotbier

Smoked Red Strong Lager

Натхненне – даволі непрадказальная рэч, бо ніколі не ведаешь, адкуль яно з’явіцца. Менавіта так і адбылося з гэтым гатункам, бо натхняліся ім мы ў розныя часы і з розных крыніцаў. Легендарныя франконскія вэнджаныя лагеры Schlenkerla зачапілі спачатку, далей жа ўвагу прыцягнулі канадскія майстры з Godspeed Brewery з іх зацікаўленасцю шатландскімі традыцыямі выкарыстання тарфянога соладу. І зараз, пасярод зімы, сустракайце наш моцны, сагравальны чырвоны лагер у франконскім стылі з дадаткам сумесі выэнджаных на шчапе і торфе саладоў. Надзейны лагерны штам дрожджаў, сакавіты колер, збалансаваныя смакі салодкага чарнасліву, чорнага хлеба з кменам і яскравыя водары вішнёвай косткі ствараюць сапраўды ўнікальны гатунак, які так выдатна падыходзіць для павольнага зімняга вечара ў любімым бары.

Характарыстыкі піва

СтыльDark Lager
Серыя Popiel
Дата выпуска 05.02.2025
ABV 6,8%
OG18°
Горыч35 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак вэнджаны, соладавы

Інгрэдыенты

Солад Red X, Biscuit, Caramel, Munich

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,46
Колькасць чэкінаў44
Апошні чэкін 03.02.2025
Дата абнаўлення: 04.02.2025

Нядаўнія гатункі