Kola
Imperial Smoked Baltic Porter
Наш чарговы гатунак, звараны разам з барам SPIN да іх цёмнага восеньскага свята Black Mass – гэта пошук прымітыўнай, элегантнай, прыцягальнай формы канструкцыі, якая спраўна выконвае свае функцыі. Эрганамічны каркас з простай і надзейнай камбінацыі базавых, карамельных і смажаных саладоў, які мы ўзмацнілі дадаткам гатункаў, вэнджаных на торфе і буку, сапраўды нагадвае старажытнае кола. Адданае традыцыям гістарычных балтыйскіх портараў лагернае браджэнне і працяглая вытрымка пры нізкіх тэмпературах толькі падкрэсліваюць стрыманы, збалансаваны характар нашага Kola, і кожны глыток – як сагравальны грукат драўляных колаў па згубленых брукаванках.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Porter |
|---|---|
| Дата выпуска | 28.11.2025 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 23° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, кававы, салодкі, смажаны, соладавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Smoked, Pale, Black, Caramel, Munich |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 8-12° |
|---|---|
| Тып куфлю | Цюльпан |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы