Mlosć: HBC 472
American Pale Ale
Наш хатні, зразумелы і заўсёды ўтульны пэйл эль Mlosc гэтым разам мы ахмялілі араматным, дзікаватым і незвычайным HBC 472. У Млосці цікавым чынам спалучаюцца водары спелай, сакавітай зімовай хурмы і восеньскага вільготнага лісця пад сцюдзёнымі туманамі. Навагоднія святы ўжо хутка, і, каб падысці да іх са светлай галавой, келіх лёгкага і хрусткага пэйл элю ад Маланкі – цудоўны выбар на вечар!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Mlosć |
| Дата выпуска | 24.12.2025 |
| ABV | 5,5% |
| OG | 13° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пінта |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы