Pavietra: Vic Secret
New England Pale Ale
Восеньскае паветра заўсёды пахне па-асабліваму – сцюдзёна, свежа. А наш новы гатунак з лінейкі Pavietra – сапраўды ўвасабленне гэтай непаўторнай свежасці. Сухое ахмяленне аўстралійскім Vic Secret прыўнесла ў наш мутны, лёгкі пэйл эль водары сакавітых, маладых ананасаў з адценнямі вільготнай хваёвай ігліцы. Кожны келіх – быццам бы асвяжальны подых ў восеньскім лесе.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Pavietra |
| Дата выпуска | 11.11.2026 |
| ABV | 5,3% |
| OG | 13° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пінта |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы