Vyraj: Manha, lajm i papryka
Double Milkshake IPA with Mango, Lime and Hot Paprika
Ідэя стварэння новага піва ў трапічнай лінейцы «Вырай» натхнёная адной з шматлікіх варыяцый какатэйлю маргарыта родам з Мексікі — з манга, лаймам і перцам. Мы адаптавалі рэцэптуру пад піва і свой густ. У шчыльную мілкшэйкавую базу мы дадалі найсмачнейшае пюрэ манга, свежыя бразільскія лаймы і дробачку вугорскай вострай папрыкі. Салодкае і моцнае піва насыцілася новымі яскравымі фарбамі: напой атрымаўся аранжавага колеру з выразным фруктовым пахам, дзе спачатку дамінуюць цытрусавыя тоны, якія з цягам часу змяняюцца адценнямі манга. Смак сакавіты, аксамітны, з перавагай усё тых жа манга і лайма. У паслясмаку праяўляецца лёгкая хмелевая гарчынка і далікатная пякучасць перцу, якая вельмі мягка сагравае горла.