Dym: Višnia
Lichtenhainer with Cherry
У гэтыя цёплыя дні мы зноў звярнуліся да нямецкага стылю піва ліхтэнхайнер. Гэта светлае, лёгкае і кіслае піва, якое робіцца з выкарыстаннем соладу, сушанага ў дрывяной пячы. У новым піве ў лінейцы Dym мы таксама выкарысталі солад, які сушыцца на торфе — ён дадаў яшчэ больш вэнджаных адценняў піву. Падчас другаснага браджэння мы ўнеслі вялікую партыю кіслай вішні. Апроч таго, што яна змяніла колер піва, зрабіўшы яго кармінава-рубінавым, вішня прыўнесла характэрныя даўкія ягадныя ноты ў смаку. У выніку атрымалася вельмі асвяжальнае піва з выразным кісла-вэнджаным профілем з тонамі вішні. Каб арамат і смак піва максімальна раскрыліся, яму варта даць «падыхаць» — для гэтага дазвольце піву пастаяць у келіху хвілін 10 перад спажываннем.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Lichtenhainer |
|---|---|
| Серыя | Dym |
| Дата выпуска | 17.06.2020 |
| ABV | 5,5% |
| OG | 11° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, кіслы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Smoked, Peated, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | вішня |