Poklič: Bez
Saison with Lilac Flowers
Для нас сэзон — адзін з улюбёных стыляў. Ён адначасова вельмі піткі, можа спатоліць смагу ў спёку, але мае складаны смак з процьмаю адценняў. У наша новае піва ў гэтым стылі мы дадалі кветкі белага бэзу. Ён прыўнёс тонкія мядова-кветкавыя нюансы і лёгкі танінныя адценні ў смаку. Піва атрымалася пералівіста-залацістага колеру з белай трывалай пенай. У паху праяўляюцца кветкава-травяністыя адценні бэзу і хмелю на фоне соладавага цела. Мы выкарыстоўвалі толькі светлы і венскі солад — ніякай карамелі. Таму смак чысты, сухі (піва зброджана цалкам «у нуль»), соладавы, фенольны, з мягкай горыччу на фінішы.