Mroiva: Motueka
Session New England IPA
Гатункі хмелю з Акіяніі, дзякуючы спецыфічнай селекцыі і асаблівым кліматычным умовам, маюць пазнавальныя адценні, якія вылучаюць іх на фоне іншых. Нават тыя гатункі, якія паходзяць ад звыклых еўрапейскіх прабацькоў, зайгралі на іншым краю свету новымі фарбамі. Сярод іх і Motueka, асноўным продкам якога з’яўляецца знакаміты жацецкі хмель. Ён атрымаў высакародны кветкавы профіль, але разам з тым і прыемныя тоны агрэсту, вінаграду, цытрусавай і костачкавай садавіны.
Мы вырашылі паспрабаваць выкарыстаць Motueka у не вельмі звыклым для яго асяроддзі — у лёгкім мутным элі, тым больш ужо з’явіўся акіянічны хмель ураджаю 2020 года. Вынік атрымаўся вельмі цікавым: далікатны профіль хмелю добра спалучаецца з асвяжальнай аксамітнай базай гэтага піва і раскрываецца ноткамі лугавых траў, ягаднікаў і тонкімі адценнямі грэйпфруту.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Mroiva |
| Дата выпуска | 29.09.2020 |
| ABV | 3,8% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Motueka |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats |
| Іншыя дадаткі | лактоза |