Halaklin: Abliapicha
Gose with Sea Buckthorn
Серыю нашага піва ў стылі гозэ мы назвалі «Галаклін». Пад гэтым тэрмінам у гідралогіі вызначаюць зону хуткага ўзрастання салёнасці, якая пераходзіць у павольнае і плаўнае змяненне салёнасці ў глыбінных водах. Гэта цалкам адпавядае сэнсу нашых гозэ з рознымі дадаткамі і шматслойным смакам. Яго база створаная метадам mixed fermentation, то бок у працэсе браджэння адначасова прымаюць удзел як дрожджы, так і лактабактэрыі, што робіць смак піва максімальна збалансаваным. Да яе на гэты раз на этапе даспявання мы дадалі абляпіху, якую набылі ў спецыялізаванай фермерская гаспадарцы з поўначы Беларусі. У выніку піва атрымала складаны эфірны профіль гэтай цікавай ягады і прыгожы залаціста-бурштынавы колер. Смак асвяжальны, кіславата-саланаваты з прыемным абляпіхавым паслясмакам.
Новы «Галаклін» мы выпускаем у бляшанках. Гэта тое, што варта мець заўжды ў лядоўні, бо гэта лёгкае, піткае, шыпучае піва ідэальна падыходзіць да любой нагоды.
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Halaklin |
Дата выпуска | 16.10.2020 |
ABV | 4,5% |
OG | 12° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя |
Фасоўка | Банкі |
Смак | кіслы, фруктовы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | абляпіха, соль |