Slodyč: Šakaladny kieks z cynamonam, vanilliu i čornym kardamonam
Imperial Pastry Stout
Серыя «Слодыч» прысвечана імперскім пэйстры-стаўтам — моцным, шчыльным, салодкім і цягучым. Працягваем лінейку, натхнёныя чарговым ласункам — шакаладным кексам. На этапе даспявання мы дадалі какаву, каб падкрэсліць выразны смак шакаладнага і бісквітнага соладу. За дадатковыя акцэнты адказваюць цынамон, ваніль і чорны кардамон. Апошні інгрэдыент рэдка выкарыстоўваюць у кандытарскай справе, але ягоны духмяны і крыху вэнджаны пах цікава спалучаецца з салодкай базай піва, робячы смак яшчэ больш складаным. У выніку атрымалася шматграннае піва непраглядна-чорнага колеру з высокім градусам, выразным шакаладным профілем і адценнямі спецый у паху і смаку.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Slodyč |
Дата выпуска | 05.11.2020 |
ABV | 6,8% |
OG | 30° |
Выпуск | Аднаразовы |
Фасоўка | Банкі |
Смак | салодкі, соладавы, шакаладны |
Інгрэдыенты
Солад | Vienna, Aroma, Biscuit, Chocolate, Abbey |
---|---|
Іншыя дадаткі | лактоза, какава, цынамон, ваніль, чорны кардамон |