Slota: Mosaic
Belgian-style IPA
IPA ў бельгійскім стылі — не самая распаўсюджаная з’ява. Але такая варыяцыя вылучаецца на фоне іншых IPA за конт дадатковых фенольных і эстэрных адценняў, дзякуючы адмысловым штамам дрожджаў. Мы вырашылі папрацаваць у гэтым накірунку і стварыць новую серыю хмелевых эляў пад агульнай назвай Slota.
Галоўную ролю ў першым гатунку дрожджы дзеляць напалам з хмелем Mosaic. Ён сам па сабе вылучаецца яскравым профілем, у якім заўважныя цытрусавыя, трапічныя і нават ягадныя ноткі. Да іх у нашым піве далучаюцца лёгкія тоны молатага чорнага перцу і гваздзікі, якія з’явіліся ў выніку браджэння. У смаку адчуваецца ўпэўненая, але не жорсткая горыч, якая добра збалансаваная з соладавай базай, што робіць піва максімальна піткім.