Poklič: Hloh i hruša
Barrel Aged Saison with Hawthorn Berries and Pear
Глог, верагодна, зараз большасцю людзей успрымаецца выключна як мем, звязаны з даступнымі лекавымі настоямі. Толькі не варта з паблажлівай усмешкай ставіцца да гэтага дрэва і ягоных пладоў. Яны, сапраўды, вельмі карысныя і дапамагаюць пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, а таксама пазітыўна ўплываюць на працу пячонкі і шчытападобнай залозы. Апроч гэтага плады глогу выкарыстоўваюцца і ў кулінарыі. На смак яны падобныя да яблыкаў — мяккія, сопкія, даволі салодкія, з вялікім утрыманнем пектыну. З іх робяць джэмы, мармелады, соусы да розных страваў і нават віно, а мы вырашылі дадаць глог у сэзон, які паўгады вытрымліваўся ў дубовай бонде з-пад чырвонага віна. Да яго мы далучылі іншы падобны па характарыстыках плод — грушу. Разам яны прыўнеслі тонкія кветкавыя і медовыя ноткі ў паху, а таксама даўкія адценні ў смаку, якія добра спалучаюцца з эстэрна-мінеральным характарам піва, ягоным соладавым смакам і лёгкай гарчынкай у паслясмаку.