Imža: Lajm i miata
Berliner Weisse with Lime and Mint
Гэта рана ці позна павінна было здарыцца! На базе піва ў стылі берлінер вайсэ мы зрабілі напой, падобны да махіта. Лайм і мята, адказныя за пазнавальны профіль гэтага кактэйлю, так жа добра пасуюць да піва ў гэтым стылі. Мы робім яго аўтэнтычным метадам змешанай ферментацыі, і за конт удзелу лактабактэрый ад пачатку браджэння, кіслінка ў напоі атрымліваецца больш выразнай і збалансаванай. Вынікам стала піва малочна-жоўтага колеру з яскравым пахам лайма і мяты, якое адрозніваецца ад узорнага кактэйлю меншай колькасцю алкаголю і больш сухім смакам, што робіць яго нашмат больш лёгкім і асвяжальным.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse |
|---|---|
| Серыя | Imža |
| Дата выпуска | 20.08.2021 |
| ABV | 3,5% |
| OG | 9° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кіслы, асвяжальны, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | лайм, мята |