Dym: Smurodzina
Lichtenhainer with Black Currant
Зноў звяртаем увагу на старадаўні нямецкі стыль ліхтэнхайнер. У гэтага піва вельмі цікавы і кантрасны профіль: яно адначасова кіслае і вэнджанае. Каб яшчэ больш узмацніць дымныя адценні, мы выкарысталі солад, які сушыцца на торфе, а для таго, каб падкрэсліць кіслінку, дадалі смуродзіны. Гэтыя ягады вельмі часта выкарыстоўваюцца ў розных гатунках піва, і нездарма: яны прыўносяць насычаны барвова-пурпурны колер і ягадны пах. Усе гэтыя характарыстыкі добра спалучаюцца з базай нашага «Дыму». Вынікам стала асвяжальнае піва з выразным тарфяным профілем і прыемным смакам смуродзінаў.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Lichtenhainer |
|---|---|
| Серыя | Dym |
| Дата выпуска | 03.09.2021 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 11° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, кіслы, ягадны |
Інгрэдыенты
| Солад | Peated, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | смуродзіна |