Mroiva: Oceanic
Session New England IPA
Што атрымаецца, калі мы возьмем наш пiткi, лёгкі сэсіённы мутны IPA Mroiva і напоўнім яго найсвяжэйшым хмелем ураджаю 2021 года, наўпрост з Новай Зеландыі? Не адзін, не два, а тры розныя гатункі хмелю выдатна спалучаюцца ў гэтым малым і далікатным зверы. Nelson Sauvin надае піву характэрныя водары салодкага вінаграду Савіньён, нядбайна размятага ў руках. Wai-iti напаўняе прыемным пахам спелых абрыкосаў, белага персіка, дынных цукатаў, тым часам Rakau завяршае ўсю гэтую палітру араматам інжыру і яшчэ большай колькасцю абрыкосаў, магчыма нават абрыкосавага джэму. Сверхмутны і вельмі лёгкі, з нізкім зместам алкаголю, пiткi і яркі – мы спадзяёмся, што вам гэты IPA спадабаецца гэтак жа, як і нам.
Характарыстыкі піва
Стыль | New England IPA |
---|---|
Серыя | Mroiva |
Дата першага выпуска | 16.11.2021 |
ABV | 3,8% |
OG | 14° |
Выпуск | Увесь год |
Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | асвяжальны, хмелевы, фруктовы |
Інгрэдыенты
Хмель | Nelson Sauvin, Wai-iti, Rakau |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Oats |