Piarevaracień
Double Oatmeal Stout With Chocolate, Cherries And Sweetgrass × Калабарацыя з Coma Brewery
У нашым новым рэлізе мы вырашылі падвоіць усё – два бровары аб’ядналіся, каб зварыць падвойны аўсяны стаўт у даволі двудушным стане (адгэтуль і назва – Piarevaracień). З нашымі сябрамi з бровара Coma мы зварылі гэты цёмны і злавесны аўсяны стаўт, дадаўшы да яго іншы, больш мяккi бок – духмяны вішнёвы сок, цёплы шакалад і нашу улюбёную зуброўку, насычаную водарамі арэхаў і спецый, наўпрост з самых цёмных куткоў Белавежскай пушчы. Ноткі вішнёвай наліўкі, слодычаў з цынамонам, горкага шакаладу, абмакнутага ў эспрэса, хаваюцца пад мяккім і таямнічым туманам цёмнай пены. Няхай жа гэтае піва стане вам добрым кампаньёнам у святле поўні.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Дата выпуска | 26.11.2021 |
ABV | 6,8% |
OG | 17.5° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | смажаны, шакаладны, фруктовы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Chocolate, Flaked Oats, Biscuit, Munich |
---|---|
Іншыя дадаткі | вішня, зуброўка, какава |