Mlosć: Mosaic
American Pale Ale
У сезон моцных стаўтаў, барлiвайнаў і патройных IPA мы запускаем новую лінейку. Аднак у адрозненне ад вышэйназваных гатункаў, наш новы Pale Ale у амерыканскім стылі закліканы палегчыць цяжкія хвіліны пасля яскравых вечароў, а таксама даць такi патрэбны адпачынак паміж куфлямі глейкіх імперскіх портэраў і густых фруктовых смузі. Хрумсткі, лёгкі, амаль паветраны, але ў той жа час на дзіва збалансаваны светлы эль Mlosć, ахмялёны адзіным і непаўторным хмелем Mosaic, напаўняе ваш келiх далікатнымі водарамі паўночнага вінаграду, свежаразрэзанага ананаса і ледзь чутнымi ноткамі хваёвай ігліцы, а мяккая гарката робіць яго яшчэ больш жаданым. Калі і ёсць у піўным свеце ўвасабленне лёгкага подыху ветру, то, мабыць, гэта яно i ёсць.
Характарыстыкі піва
Стыль | Pale Ale |
---|---|
Серыя | Mlosć |
Дата выпуска | 01.12.2021 |
ABV | 5,3% |
OG | 13.5° |
Горыч | 50 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | асвяжальны, горкі, хмелевы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen |
---|