Сонца няўтомна набліжаецца да сваёй самай нізкай кропкі на даляглядзе, дні робяцца падобнымі на кароткія перапынкi памiж доўгімі і бурлівымі начамі, і ва ўсім гэтым мы бачым не роспач, але ж магчымасці. Наша новая лінейка Pošasć – чацвярное ўвасабленне матэрыяльнага і духоўнага. Quadruple IPA, звышвысокая моц якога дапаможа лягчэй перажыць хуткiя маразы, а фантастычны водар дасць надзею на набліжэнне вясны. Для першага піва новай лінейкі мы выбралі хмель Talus, маладога нашчадка Sabro з адкрытым апыленнем. Пах далёкага каліфарнійскага лесу, поўнага дрэваў секвоі, кара якіх пакрыта імглістай расой, пырскі лупіны чырвонага грэйпфрута гарманічна дапоўнены гаркатой таго ж самага грэйпфрута і прыемным салодкiм смакам белага партвейну. Першы глыток гэтага эліксіру выклікае ў нас мільёны эмоцый, і мы марым аб тым, каб падзяліцца гэтымі эмоцыямі з Вамі.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|
Серыя |
Pošasć |
|
Дата выпуска |
07.12.2021 |
| ABV |
6,8%
|
| OG | 24° |
| Горыч | 110 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
алкагольны, хмелевы, фруктовы |
Інгрэдыенты
Падача
| Тэмпература падачы |
8-12°
|
| Тып куфлю |
Тэку
|
Смак