Vietraź: Apieĺsin i miata
Witbier with orange & mint
Вiтбiр — гэта стыль, выдатны ў сваёй стрыманасці. І кожны раз, вяртаючыся да нашай лінейкі неакласічных бельгійскіх пшанічных эляў Vietraź, мы з вялiкай асцярожнасцю замяняем стандартную для стылю каляндру і апельсінавую цэдру на іншыя спалучэнні цытрусавых і спецый. У гэты раз мы вырашылі пакінуць апельсін у галоўнай ролі, аднак апроч дадання цэдры на кiп, мы вытрымалі гатовае піва на сакавiтым пюрэ. Месца каляндры заняла мята, якая прыўнесла ў водар ледзь улоўныя ноты ментолу. Усё гэта, у спалучэнні з падвышанай крэпасцю адпаведна сезону, стварае сапраўдны зімовы вiтбiр, сагравальны, сакавiты і духмяны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Vietraź |
| Дата выпуска | 17.12.2021 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17.5° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Моцнагазаванае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бельгійскі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | апельсін, мята |