Abloki: Marakuja i papaja
Fruited New England IPA with Passion Fruit and Papaya
Напрыканцы года, у дні самай доўгай ночы мы запускаем новую лінейку, як ніколі сакавітую і яскравую, сапраўдны антыпод атачальнай рэальнасці. Abloki – гэта мутны New England IPA, які мы шчодра ахмялілі найсвяжэйшымі амерыканскімі хмелямi Citra, Mosaic i Zappa, а пасля вытрымалі на пюрэ выбуховай маракуі і далікатнай папаі. Лiтаральна бязважкi напой, напоўнены водарамі трапічных кветак, ружовых пялёсткаў і пырсак цытрусавай цэдры, густамі мякаці папаі, якая растае ў роце, і іскрыстай газаванкі з маракуі. Разам з днямі, што дадаюць па секундзе да свайго светлага боку, наш новы IPA робіць жыццё трошку лягчэйшым з кожным глытком.
Характарыстыкі піва
Стыль | New England IPA |
---|---|
Серыя | Abloki |
Дата выпуска | 24.12.2021 |
ABV | 6,0% |
OG | 16° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
Хмель | Mosaic, Citra, Zappa |
---|---|
Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats |
Іншыя дадаткі | маракуя, папая |