Mitrenha: Citra & Mosaic & Simcoe
Double IPA
Усе былыя рэлізы ў серыі Mitrenha мы рабілі выключна з ужываннем аўтахтонных амерыканскіх гатункаў хмелю. Гэтым разам мы вырашылі звярнуцца да іншай старонкі амерыканскага хмелеводства і скарысталі адны з найбольш папулярных гатункаў: Citra, Mosaic i Simcoe. З іх дапамогай наш новы падвойны IPA атрымаў знаёмыя водары салодкага лайма, сушанай цэдры грэйпфрута і маладых хваёвых парасткаў. Прыемна горкі, сухі, адначасова класічны і мадэрновы, гэты IPA выдатна падыходзіць да халодных і свежых вясновых вечароў.