Bahna: Rye

Smoked Imperial Stout × Калабарацыя з Jungle Brewery

Апошні раз такое здаралася вельмі даўно, больш за 5 гадоў таму. Але ж час надышоў, таму сустракайце – чарговая Багна! Працяглая калабарацыя з нашымі сябрамі Jungle Brewery, заўсёды доўгачаканая і амаль міфічная, вяртаецца ў новым выкананні. Вэнджаны на торфе солад ад брытанскага вытворцы Simpsons Malt (з неверагодным утрыманнем фенолаў у 90 ppm), складаны засып спецыяльных саладоў (у тым ліку жыта), а таксама доўгая ферментацыя ствараюць непаўторны імперскі стаўт з моцным водарам падарожжаў па беларускай чыгунцы і туманаў на восеньскіх балотах. А кожны глыток поўніцца мяккім аксамітным смакам жытнёвага хлебу, горкага шкакаладу і тых самых астраўных гатункаў віскі Islay. Ідэальны напой для доўгіх, цёмных восеньскіх вечароў побач з комінам (ці нават без яго, бо, разумеем, мала ў каго ён ёсць).

Характарыстыкі піва

СтыльStout
Серыя Bahna
Дата выпуска 18.11.2026
ABV 6,8%
OG30°
Горыч45 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак алкагольны, вэнджаны, кававы, соладавы, смажаны

Інгрэдыенты

Солад Pale, Chocolate, Smoked, Carafa, Caramel, Special B, Rye, Roasted Barley

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі