Bahna: Whisky BA 2022
Barrel Aged Peated Imperial Stout × Калабарацыя з Jungle Brewery
Калабарацыя з нашымі сябрамі з Jungle Brewery. Увасабленне нашых прыгод з дубовымі бондамі, часам і цёмным, як ноч, півам. Гэты імперскі стаўт быў звараны з вялікай колькасцю вэнджанага на торфе соладу, шакаладнага соладу і смажанага ячменю. Пасля гэтага ён быў адпраўлены ў бонды з-пад віскі, якія раней захоўвалі спіртныя напоі больш за паўстагоддзя, і адпачываў там столькі, колькі патрабуецца, каб стаць дасканаласцю. Ён пахне абветраным драўляным хлявом на ўзбярэжжы Айла, недалёка ад мацерыковай Шатландыі, прасякнуты халодным, вільготным і салёным паўночнаатлантычным ветрам. Але ў той жа час ён адлюстроўвае містычную прыроду нашага роднага і любімага Палесся на поўдні Беларусі, з яго бяскрайнімі балотамі, паўнаводнымі рэкамі і густымі лясамі. Чорны як вугаль, з невялікім тарфяным паслясмакам, выразна драўняны, сухі і вельмі сагравальны. Безумоўна, ідэальны варыянт для адпачынку ля вогнішча ў халодны і дажджлівы дзень.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Bahna |
Дата выпуска | 26.12.2022 |
ABV | 6,8% |
OG | 26° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе |
Фасоўка | Разліўное, Бутэлькі |
Смак | вэнджаны, сухі, бондавы, алкагольны, кававы |
Інгрэдыенты
Солад | Biscuit, Chocolate, Whisky, Special B |
---|