Bliskavica: Amarillo
DDH New England IPA
Чарговы рэліз – сапраўды цікавы вопыт для нас, бо гэтым разам наш насычаны DDH New England IPA Bliskavica мы шчодра, двойчы ахмялілі адным са сталпоў крафтавай рэвалюцыі і даволі рэдкім гатункам для Маланкі – амерыканскім Amarillo. Насычаны араматнымі мірцэнамі, гэты хмель напаўняе Бліскавіцу водарамі салодкіх крывава-чырвоных апельсінаў, базілікавага джэлата і канюшынавых лугоў. І хай лета ўжо скончылася, але сезон маланкаўскіх Бліскавіцаў – дакладна не!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Bliskavica |
| Дата выпуска | 24.09.2025 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17.5° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Amarillo |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat, Flaked Oats |