Chaliera: Elani
American IPA
Чарговая «Халера» ўрываецца ў апошнія дні лета! Гэтым разам за сухое ахмяленне адказвае цікавы гатунак выпадкова знойдзенага ў лясах Айдаха і, што вельмі цікава, генетычна ўнікальнага Elani. Чысты, вільготны смак нашага IPA у стылі Заходняга ўзбярэжжа дапаўняецца мяккімі водарамі ананасавага лісця, персікавых костак і ранішніх жнівеньскіх туманаў. IPA як мае быць!