Chaliera: Simcoe & Elani
American IPA
У чарговым гатунку Халеры мы вырашылі пайсці троху іншым шляхам, і разнастаіць наш звычайны монахмелевы IPA камбінацыяй гатункаў – нашага любімага Simcoe і новага, дзікага і незвычайнага Elani. У наш класічны West Coast IPA яны прыўнеслі водары сакавітых хваёвых у вільготным бару, даўкіх чырвоных грэйпфрутаў і араматнага ананасавага лісця. Cheers!