Chmara: Brandy BA 2022

Barrel Aged Imperial Oatmeal Stout

Наша ўлюбёная серыя імперскіх аўсяных стаутаў пад назвай Chmara цяпер атрымвае версію, выхаваную часам і дубам. Гэтая версія была звараная з вялікай колькасцю цёмнага і спецыяльнага соладу, аўсяных шматкоў, ферментаваная павольна і доўга, а затым адпраўленая адпачываць у толькі што спустошаную бонду з-пад вінаграднага брэндзі больш чым на год. Мы атрымалі напой з моцнымі водарамі салодкага краснага партвейну, араматамі смажаных лясных арэхаў і колеру, які нагадвае нафту з амаль заўважнымі залацістымі адценнямі. Кожны павольны глыток пераносіць вас у бар на скалістым партугальскім узбярэжжы ўвечары, з ветрам, які пахне салодкім спелым вінаградам і падарожжамі праз бясконцы акіян.

Характарыстыкі піва

СтыльStout
Серыя Chmara
Дата выпуска 26.12.2022
ABV 6,8%
OG29°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе
Фасоўка Разліўное, Бутэлькі
Смак шакаладны, сухі, соладавы, смажаны, кававы, бондавы

Інгрэдыенты

Солад Biscuit, Chocolate, Flaked Oats, Vienna

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,23
Колькасць чэкінаў467
Апошні чэкін 06.04.2024
Дата абнаўлення: 19.04.2024

Нядаўнія гатункі