Chvalia: Manha i kakos
Sweet & Tart Ale with Mango & Coconut
Духмяны, трапічны, адначасова даўкі і салодкі — гэта наш новы напой у серыі «Хваля». Ён удала спалучае кіслую базу з профілем садавіны, якая дадаецца ў піва літаральна перад разлівам. У гэты раз мы выкарысталі пюрэ манга і какосу. Яны прыўнеслі насычаны пах і смак, якія даюць магчымасць адчуць сябе на пляжы ў далёкіх экзатычных краях, дзе гарачы пясок пячэ ногі, а хвалі акіяну даюць магчымасць асвяжыцца.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour Ale |
|---|---|
| Серыя | Chvalia |
| Дата выпуска | 30.01.2021 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 16° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, салодкі, кіслы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat, Flaked Oats |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | манга, какос |