Ciemra: Simcoe
Double Black IPA
Чарговы гатунак з серыі калабарацый, звараны разам з нашымі сябрамі з Jungle Brewery — гэта падвойны чорны IPA «Цемра». Гэтым разам мы выкарысталі толькі адзін гатунак хмелю, але такі, каторы, бадай, найлепш пасуе гэтаму піву. Хвойна-цытрусавы, складаны і легендарны Simcoe ператварае наш Double Black IPA у непраглядную цемру хваёвага гушчару, дзе за моцнымі араматамі сасновай жывіцы хаваюцца больш тонкія, цікавыя адценні сушаных чорных лаймаў і камбаджыйскага кампотскага перцу. Зачаравальна, моцна, горка, цёмна!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Black IPA |
|---|---|
| Серыя | Ciemra |
| Дата выпуска | 03.04.2024 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 19° |
| Горыч | 100 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, хмелевы, горкі, смажаны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Black |
|---|