Dym: Čarnaplodnaja rabina
Lichtenhainer with Chokeberry
Прыйшоў сезон аднаго з нашых улюбёных стыляў піва — ліхтэнхайнера. Гэта лёгкае і кіслае піва, якое робіцца з выкарыстаннем сушанага сушанага ў дрывяной пячы соладу. Новае піва ў гэтым стылі ў нашай серыі «Дым» зроблена з дадаткам чорнаплоднай рабіны. Вынікам стаў напой насычанага рубінава-бураковага колеру з пухнатай ружовай пенай, якая хутка ападае і дае магчымасць піву «дыхаць». Дазвольце яму пастаяць у келіху хвілін 10 перад спажываннем, каб пах мог лепш раскрыцца. У ім вы адчуеце вэнджана-ягадныя ноты і лёгкія зямлістыя тоны. У смаку таксама праяўляецца дымнасць гэтага стылю, а на першым плане будзе выразная кіслінка і даўкія адценні чорнаплоднай рабіны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Lichtenhainer |
|---|---|
| Серыя | Dym |
| Дата выпуска | 18.06.2021 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 11° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, кіслы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Smoked |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | чарнаплодная рабіна |