Halaklin: Fiejchoa
Imperial Gose with Feijoa
Прынамсі раз на год мы варым гозе Halaklin, і хаця б раз на год імкнёмся зварыць піва са свежай фейхоа, якая звычайна паспявае ў лістападзе. Гэтым разам усё склалася звыш цудоўна, і мы выпускаем фруктовы гозе з самай свежай і сакавітай фейхоа, якую мы толькі змаглі знайсці. Але ж лета ўжо даўно скончылася, таму мы паднялі градус і атрымалі імперскую версію гэтага класічнага нямецкага асвяжальнага напою, моцную роўна столькі, каб сагрэць вас халоднымі восеньскімі вечарамі. Водары суніцы, ноткі лiсця мяты выдатна спалучаюцца з лёгкай салёнасцю гэтага кіслага піва, а адносна высокая крэпасць дае прыемную цеплыню.
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Halaklin |
Дата выпуска | 23.11.2021 |
ABV | 6,8% |
OG | 17.5° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | кіслы, фруктовы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | фейхоа, соль |