Imhla: Medusa
New England IPA
Хмель Medusa адразу стаў адным з нашых фаварытаў. Гэта 100-адсоткавы neomexicanus, а ягоная назва адсылае да знешняга выгляду: шматгаловыя шышкі хмелю не падобныя на іншыя гатункі. Гэтак жа не падобны профіль звычайнага хмелю на тое, што робіць амерыканскі аўтахтон. Дзякуючы падвышанаму ўтрыманню мірцэну, ён надае піву яскравы трапічны профіль, а невялікая колкасць альфа-кісляў робіць яго ідэальным кампаньёнам сакавітых і мутных эляў. У нашую новую «Імглу» Medusa прыўнёс адценні кавуна, какоса, цытрусавай і косткавай садавіны. Усё гэта багацце разам з традыцыйнай шчыльнай базай нашых NEIPA стварае экзатычны кактэйль.