Imhla: Talus
New England IPA
Мы вельмі чакалі, калі зробім піва з хмелем Talus — галоўным дэбютантам мінулага году. Кампанія Hop Breeding Company, якая займаецца селекцыяй хмелю, пачала ягоны камерцыйны распаўсюд толькі ў 2020-м. Найбліжэйшы суродзічам Talus значыцца выбітны хмель Sabro, які паходзіць ад дзікага амерыканскага хмелю і вылучаецца надзвычай цікавым профілем. У нашым новым мутным і сакавітым IPA Talus вылучаецца пахам сушаных ружаў і шалфею, какосавымі адценнямі, тонкімі ноткамі цэдры грэйпфрута і лімона, а таксама хвойнымі тонамі і лёгкай горыччу ў паслясмаку.