Imža: Lajm i miata

Berliner Weisse with Lime and Mint

Гэта рана ці позна павінна было здарыцца! На базе піва ў стылі берлінер вайсэ мы зрабілі напой, падобны да махіта. Лайм і мята, адказныя за пазнавальны профіль гэтага кактэйлю, так жа добра пасуюць да піва ў гэтым стылі. Мы робім яго аўтэнтычным метадам змешанай ферментацыі, і за конт удзелу лактабактэрый ад пачатку браджэння, кіслінка ў напоі атрымліваецца больш выразнай і збалансаванай. Вынікам стала піва малочна-жоўтага колеру з яскравым пахам лайма і мяты, якое адрозніваецца ад узорнага кактэйлю меншай колькасцю алкаголю і больш сухім смакам, што робіць яго нашмат больш лёгкім і асвяжальным.

Характарыстыкі піва

СтыльBerliner Weisse
Серыя Imža
Дата выпуска 20.08.2021
ABV 3,5%
OG
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Змяшаная ферментацыя
Фасоўка Разліўное
Смак кіслы, асвяжальны, фруктовы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat
Іншыя дадаткі лайм, мята

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пілснер

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,11
Колькасць чэкінаў274
Апошні чэкін 27.06.2024
Дата абнаўлення: 24.07.2024

Нядаўнія гатункі