Imža: Malina i bazilik
Berliner Weisse with Raspberry & Basil
Наш першы малінавы берлінер вайсэ шмат каму прыйшоўся да спадобы, таму мы вырашылі працягнуць серыю Imža яшчэ адным гатункам з малінамі. І зноў гэтая ягада ідзе ў пары, цяпер — з базілікам. Гэта вельмі папулярнае спалучэнне сярод вытворцаў напояў і кандытарскіх вырабаў, якое гарантуе яскравы мікс пахаў і смакаў. Маліна дадае выразныя кісла-салодкія ягадныя характарыстыкі, а базілік, дзякуючы высокаму ўтрыманню эфірнага алею і дубільных рэчываў, — спецыфічныя духмяныя і вострыя адценні. У выніку атрымалася піва ружовага колеру з прыемным пахам ягад і спецый, стрыманым кіслым малінавым смакам і свежасцю базіліку ў паслясмаку.
Характарыстыкі піва
Стыль | Berliner Weisse |
---|---|
Серыя | Imža |
Дата выпуска | 06.09.2019 |
ABV | 3,5% |
OG | 9° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | асвяжальны, фруктовы, кіслы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Rye |
---|---|
Іншыя дадаткі | маліна, базілік |
Падача
Тэмпература падачы | 6-8° |
---|---|
Тып куфлю | Пілснер |
Спалучэнне з ежай | бульба фры, вытрыманы сыр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
Рэйтынг | 4,09 |
---|---|
Колькасць чэкінаў | 326 |
Апошні чэкін | 31.08.2023 |
Дата абнаўлення: 13.11.2024 |