Imža: Malina i ažyna

Berliner Weisse with Raspberry, Blackberry and Rosemary

З надыходам вясны мы вяртаем у вытворчасць берлінер вайсэ, які робім аўтэнтычным метадам змешанай ферментацыі. За конт удзелу лактабактэрый ад пачатку браджэння, кіслінка ў піва атрымліваецца больш выразнай і збалансаванай. Новая «Імжа́» створаная з дадаткам ягад маліны, якія зрабілі піва яскрава-ружовым і насыцілі яго сваім непаўторным пахам і кісла-салодкім смакам. Таксама на другаснае браджэнне мы дадалі ягады ажыны, каб падкрэсліць ягадную даўкасць і складанасць, і невялікую колькасць свежага расцёртага размарыну, які прыўнёс духмяныя смалістыя і алеістыя тоны.

Характарыстыкі піва

СтыльBerliner Weisse
Серыя Imža
Дата выпуска 21.04.2020
Алкаголь3,0%
Шчыльнасць
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя
Фасоўка Разліўное
Смак асвяжальны, фруктовы, кіслы

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Flaked Wheat
Іншыя дадаткі маліна, ажына, размарын

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пілснер

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі