Kava: Burundi Izuba
Imperial Stout With Burundi Izuba Arabica
У самым пачатку 2022 года мы падрыхтавалі для вас моцную дозу кафеіну, каб хутчэй абудзіцца пасля навагодніх святаў. Новы імперскі стаўт з лінейкі Kava, як заўсёды з выкарыстаннем specialty гатункаў кавы, абсмажаных для нас нашымі сябрамі з Kitchen Coffee Roasters. Гэтым разам гэта 100% Арабіка Burundi Izuba, духмяны і мяккі гатунак з тонкімі нотамі сухафруктаў, брусніцы і грэйпфрута на паслясмаку. У шчыльным імперскім стаўце кава раскрываецца сваёй лёгкай садавіннасцю, ледзь заўважнымі адценнямі салодкіх джэмаў на сухім, цёмным і цягучым палатне. Мабыць, гэта ваш лепшы кубак кавы ў новым годзе.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Stout |
|---|---|
| Серыя | Kava |
| Дата выпуска | 05.01.2022 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 28.5° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кававы, смажаны |
Інгрэдыенты
| Солад | Vienna, Cara Clair, Chocolate, Biscuit |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | кава |